Сцяна ад зруйнаванай сінагогі ў Гомелі
Рэшткi чырвонай цаглянай сцяны зруйнаванай сiнагогi знаходзяцца на скрыжаванні вуліц Савецкай i Ландышава ў Гомелі.
Сiнагога стаяла на могiлках, на месцы якiх зрабiлi iнтэрнат ды ўніверсітэцкі стадыён.
У 70-ыя гады 20-га стагоддзя будынак сінагогі яшчэ стаяў.
На франтоне сінагогі была вельмі выразная зорка Давіда, варта толькі прыгледзецца было.
У будынку сінагогі быў склад.
Будынак зруйнавалі напрыкацы 1980-ых, на месцы сінагогі цяпер трава.
Беларускае Радыё Рацыя