Менск: суботнік альбо жыццё?



Па ўсім Менску адбыліся «суботнікі». Паўмільёна працаўнікоў сталічных прадпрыемстваў і арганізацый без наяўных ахоўных сродкаў прыбіралі тэрыторыі вакол будынкаў грамадскага значэння.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіла наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

Намеснік старшыні Менгарвыканкама запэўніў менчукоў, што ўстаноўкі вяртаць дзяцей у школы пасля вялікіх выходных на ўзроўні гарадскіх уладаў не было. Паводле статыстыкі на мінулым тыдні школы Менску наведвалі толькі 30 % навучэнцаў.

Сталічны бізнес рады першым падаткавым і арэндным палёгкам на фоне пандэміі. Аднак у Менску ў гэтым плане больш магчымасцяў, чым у рэгіёнаў. Рэгіёны больш залежаць ад таго, як будуць пераразмяркоўвацца рэсурсы дзяржаўнай падтрымкі на ўзроўні мясцовых уладаў.

Менчукі асцярожна, але ўпарта наведваюць гарадскія могілкі і масава выязджаюць на лецішчы за горад.

Кожная адзінка грамадскага транспарту ў Менску за суткі тройчы праходзіць санапрацоўку і дэзынфекцыю.

Саюз мастакоў у Менску ініцыяваў творчы конкурс на помнік беларускім медыкам.

Беларускае Радыё Рацыя