Ліштвы вуліцы Галіны Дакутовіч у Гомелі



Вуліца да рэвалюцыі мела назву Мікалаеўская. забудоўвалася напрыканцы 19-га – пачатку 20-га стагоддзя. 

 

Пасля Другой сусветнай вайны вуліца была названая ў гонар лётчыцы-бамбардыроўшчыцы (такіх падчас вайны называлі „начныя ведзьмы”). Галіна Дакутовіч нарадзілася ў Гомелі, займалася гімнастыкай і аэраспортам, загінула ў 1943 годзе ва ўзросце 22 гады. Галіна Дакутовіч знакамітая яшчэ тым, што з дзіцячых гадоў пісала дзённік, які пасля быў часткова надрукаваны, паводле яго ў СССР пісалі песні і ставілі спектаклі. 

 

 У шкле выразны адбітак другога боку вуліцы, дзе ўсё дамы новыя і шматпавярховыя, драўляны Гомель знікае.

Яшчэ адзiн дом на вуліцы імя лётчыцы Галіны Дакутовіч з адлюстраваннем новабуду з другога боку вулiцы. 

Беларускае Радыё Рацыя