У Беларусі ўжо больш за 10 000 інфікаваных каронавірусам



У Беларусі зарэгістраваныя 10 463 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі 26 красавіка.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 72 пацыенты «з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй». За апошнія суткі пацверджана 5 смерцяў.

Праведзена 147 525 тэстаў, каронавірус пацвердзілі ў 7.1 працэнта ад усіх пратэставаных.

Выздаравелі і выпісаныя з лякарняў 1 695 чалавек.

За апошнія суткі пацверджаныя 873 новыя выпадкі заражэння, з моманту пачатку эпідэміі ў Беларусі гэта рэкордная колькасць новых выпадкаў за дзень.

Беларускае Радыё Рацыя