Зінаіда Бандарэнка адзначыла чарговы дзень народзінаў
Свой чарговы дзень нараджэння адзначыла легендарная тэлевядучая Зінаіда Бандарэнка.
Распавядае сама народная артыстка Беларусі – спадарыня Зінаіда:
– Нам зараз вельмі цяжка вырвацца з гэтай сістэмы. А раней было яшчэ цяжэй. Таму што так усё было абмежавана. Так усё было пралічана, што нельга так жыць, як мы жылі, хоць я была аблашчаная ўладай, усё мела, і званні гэтыя – і заслужаная, народная. Прычым, усё гэта сыходзіла не ад улады, а менавіта ад людзей, якія пісалі, ну, пэўна я зрабіла тое, што хацелася людзям.
Зінаіда Бандарэнка ўпершыню з’явілася на экранах тэлевізараў як дыктарка Гомельскай студыі ў 1959 годзе.
Пасля рэферэндуму 1996 года яна рэзка выказалася ў адрас кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і пакінула дзяржаўную службу.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск