Стала вядома, колькі медыкам даплацяць за працу ў сітуацыі пандэміі



Медыкі будуць атрымліваць з адмысловага прафсаюзнага фонду страхавання ад 600 да 5 000 рублёў. Пра гэта ў эфіры СТВ паведаміла намесніца старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч, паведамляе БЕЛТА.

Паводле яе, гэта будзе тычыцца і лекараў, якія непасрэдна працуюць з хворымі на каронавірус, сярэдняга медперсаналу, кіроўцаў хуткай дапамогі ды іншых.

«Хто сыходзіць на бальнічны ліст праз тое, што заразіўся каронавірусам, выконваючы свае прафесійныя абавязкі, будзе атрымліваць 600 рублёў з гэтага фонду», – прывяла прыклад Алена Манкевіч. Паводле яе, дапамогу медыкам будуць аказваць і непасрэдна прафсаюзныя арганізацыі аховы здароўя. 200 рублёў атрымаюць медыкі, якія будуць знаходзіцца на бальнічным да 21-го дня і тым, хто перанясе каронавірус у больш лёгкай форме.

Беларускае Радыё Рацыя