Беларуская філармонія ўвайшла ў топ-3 найлепшых сярод краін СНД



Беларуская дзяржаўная філармонія ў Менску трапіла ў рэйтынг найлепшых філармоній краін СНД для наведвання канцэртаў і прагляду анлайн-трансляцый канцэртаў класічнай музыкі на сайтах філармоній і ў сацыяльных сетках, паведамілі «Мінск-Навінам» у ТурСтаце.

У першую дзясятку таксама трапілі Маскоўская дзяржаўная акадэмічная філармонія, Санкт-Пецярбургская акадэмічная філармонія імя Д. Д. Шастаковіча, Казахская дзяржаўная філармонія імя Жамбыла ў Алматы, Азербайджанская дзяржаўная акадэмічная філармонія імя Мусліма Магамаева ў Баку, Дзяржаўная філармонія Арменіі ў Ерэване, Дзяржаўная філармонія Узбекістана ў Ташкенце, Кыргызская нацыянальная філармонія імя Тактагула Сатылганава ў Бішкеку, Нацыянальная філармонія імя Сяргея Лункевіча ў Кішынёве і Дзяржаўная філармонія імя Акашарыфа Джураева ў Душанбэ.

Пры гэтым Белдзяржфілармонія займае трэці радок рэйтынгу.