Праваслаўная моладзь ладзіць адмысловы баль
13-га лютага, у пятніцу, у Беластоку пройдзе першы ў гісторыі “Баль праваслаўнай моладзі”.
“Ідэя моладзь узяла ад усходніх суседзяў”, – кажа Ксенія Кацэйко старшыня Братэрства праваслаўнай моладзі Беластоцка-гданьскай епархіі
– У Расеі ці Беларусі – гэта вельмі распаўсюджаны спосаб баўлення часу. У планах – сюрпрызы, конкурсы з узнагародамі. Гэта не будзе такога, што мы проста сядзем за сталамі, будуць розныя атракцыі. Будзе народная музыка, будзем спяваць, будзем таньчыць.
Мерапрыемства прымеркаванае да свята Стрэчання Гасподняга і з’яўлаецца часткай святкаванняў Міжнароднага дня праваслаўнай моладзі.
Запісы на баль прымаюцца ў краме Братэрства праваслаўнай моладзі ў Беластоку пры саборы святога Мікалая.
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя