Рэспіратар з імем «жыццё»
Днямі Кітай паставіў у Беларусь чарговы груз гуманітурнай дапамогі. Атрыманы 830 000 рэспіратараў.
Пра іх істотную перавагу перад звычайнымі хірургічнымі маскамі распавёў лекар-рэанематолаг, кандыдат медычных навук Андрэй Вітушка:
Усе маскі пранікальныя для вірусаў. Што датычыць рэспіратараў, то нас цікавяць рэспіратары 2-га і 3-га класа абароны. Яны не прапускаюць вірус. Яны могуць быць дапушчаны да абароны медперсаналу, які працуе з пацыентамі, якія інфікаваныя гэтым вірусам, альбо ў дачыненні да якіх ёсць вельмі высокія падазрэнні, што яны як раз інфікаваныя вірусам. І таму медработнікі мусяць мець рэспіратары для абароны сябе.
Нагадаем, што яшчэ 19 сакавіка Лукашэнка даручыў ураду за тыдзень наладзіць у Беларусі вытворчасць рэспіратараў. Аднак, відавочна, і ў гэтым пытанні без замежнай дапамогі не абысціся.
Беларускае Радыё Рацыя