Менск: у чаканні піка
Згодна з разлікамі супрацоўніка Акадэміі навук Беларусі доктара фізіка-матэматычных навук Паўла Грынчука, пік захворванняў каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі прыйдзецца на бягучы тыдзень.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:
– У працы ламбардаў сталіцы з 27 красавіка адбыліся змены. Ламбарды могуць зараз не толькі прадастаўляць мікразаймы, але і займацца захоўваннем і скупкаў рэчаў, ды камісійным гандлем. Аўталамбарды могуць прадастаўляць пазыку пад заклад аўтамабіля, не пакідаючы яго ў сябе.
Па новых правілах да 1 ліпеня дазволена прадаваць безрэцэптурныя лекавыя прэпараты па-за аптэкамі праз аб’екты інтэрнэт-гандлю.
Жыхары сталіцы працягваюць наведваць могілкі ў межах Радаўніцы.
На фоне вялікіх выходных у часткі менчукоў наізраецца «каронанастрой»:сталі больш частымі нязначныя парушэнні правілаў дарожнага руху і дробныя крадзяжы ў аб’ектах гандлю.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота: МН