Берасцейскія тэатры анлайн



Наведаць тэатр анлайн цяпер можна на Берасцейшчыне.

Паколькі часова дзверы ўстановаў для гледачоў зачыненыя, то прапануецца паглядзець архіўныя запісы пастановак апошніх гадоў:

– Да такога фармата ўзаемадзеяння з гледачамі далучыліся Берасцейскі акадэмічны тэатр драмы, Берасцейскі тэатр лялек і Палескі драматычны тэатр. Раз на некалькі дзён у адмысловых суполках у сацыяльных сетках выкладваюцца запісы спектакляў.

Акторы спадзяюцца, што пасля таго, як эпідэмія пройдзе, дзякуючы такой акцыі гледачоў стане яшчэ больш. Таксама звяртаецца ўвага, што рэпетыцыі спектакляў пакуль надалей праводзяцца.

„Чарны анёл з белымі крыламі”, „Жыццё і смерць маленькага чалавека”, „Новая зямля”, „Машанька і Мядзведзь”, „Я так хачу дадому”, „Раскіданае гняздо” — такія спектаклі ўжо выкладзеныя ў адкрыты доступ да прагляду.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце