Каардынатарка ААН у Беларусі: Час неадкладных і маштабных захадаў
Пастаянная каардынатарка Арганізацыі аб’яднаных нацый у Беларусі Яанна Казана-Вісьнявецкая выступіла са зваротам да беларусаў і беларускіх уладаў.
“Нягледзячы на актыўныя намаганні ўраду і міжнародных партнёраў, цяпер мы назіраем у Беларусі эвалюцыю ўспышкі інфекцыі COVID-19, якая характарызуецца ўстойлівай перадачай і распаўсюджваецца лакальна”, — адзначыла каардынатарка ААН.
“У дадатак да рашучых захадаў у адказ з боку медыка-санітарных, эпідэміялагічных структур і ўраду, накіраваных на тэставанне, адсочванне і ізаляцыю, у спалучэнні з гераічнымі намаганнямі медыцынскіх работнікаў, цяпер прыйшоў час для неадкладных і маштабных захадаў па ўзмацненні жорсткасці фізічнага дыстанцыявання”, — заявіла Казана-Вісьнявецкая.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ААН