На Берасцейшчыне працягваецца акцыя па выдачы ваўчараў грамадзянам Украіны
На Берасцейшчыне працягваецца акцыя па выдачы ваўчараў грамадзянам Украіны. Іх можна атрымаць у абласным аддзяленні арганізацыі ’’Чырвоны Крыж’’.
Прыярытэт аддаецца шматдзетным сем’ям, сем’ям з адным кармільцам, інвалідам і адзінокім пенсіянерам, жанчынам на апошніх месяцах цяжарнасці, – распавяла старшыня абласной арганізацыі ’’Чырвонага Крыжа’’ Ларыса Варанко:
– Выдача ваўчараў Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа ў абласныя арганізацыі адпавядае той колькасці насельніцтва, якое зарэгістравалася і звярнулася ў Чырвоны Крыж. Парадак працы з ваўчарамі вызначаны рэгламентам, зацверджаным Генеральным сакратаром беларускага Таварыства Чырвоны Крыж. Улічваючы тое, што колькасць тых, каму патрэбная дапамога перавышае колькасць ваўчараў, рашэннем Прэзідыўма Берасцейскай абласной арганізацыі, перавага надаецца дзецям. І ваўчары будуць выдаваць на кожнае дзіця.
На дадзены момант на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля васьмідзесяці тысяч уцекачоў з Украіны. Большасці з іх патрэбная дапамога ў забеспячэнні прадуктамі харчавання і гігіены, аказання першай медыцынскай дапамогі, працаўладкавання ды інш.
* * *
Ваўчары на дапамогу грамадзянам Украіны, што часова знаходзяцца на тэрыторыі Берасцейскай вобласці, выдае абласное аддзяленне арганізацыі ‘’Чырвоны Крыж’’. На гэтыя грошы яны могуць закупіць прадукты і гігіенічныя прыналежнасці. Ваўчары зможа атрымаць больш за сотня ўкраінскіх сем’яў, – распавяла старшыня абласной арганізацыі ’’Чырвонага Крыжа’’ Ларыса Варанко:
– І я бы хацела сёння звярнуцца да грамадзянаў Украіны, таму што ўсе яны чуюць пра тое, што пачалася выдача ваўчараў, яна пачалася ва ўсіх рэгіёнах. Але яшчэ раз папярэджваю, што колькасць ваўчараў па рэгіёнах адрозніваецца. Хацела б, каб не было ажыятажу. Каб з разуменнем аднесліся да гэтай нашай акцыі.
Ларыса Варанко звярнула ўвагу, што ваўчары будуць выданыя ў першую чаргу шматдзетным сем’ям, сем’ям з адным кармільцам, інвалідам і адзінокім пенсіянерам.
Беларускае Радыё Рацыя