У Пінску запрацавала лінія падтрымкі медыкаў



Тэлефонная лінія псіхалагічнай падтрымкі медыкаў, якія знаходзяцца на перадавой барацьбы з СОVID-19 запрацавала ў Пінску. Ініцыятыва належыць мясцоваму Цэнтру сацыяльных рашэнняў.

„Акцыя працягнецца да таго моманту, пакуль будзе трываць пандэмія”, – кажа дырэктар арганізацыі Уладзімір Гарох:

– На ўвесь перыяд захворвання СОVID-19 будзе дзейнічаць для медработнікаў, думаю не толькі Пінска, але і бліжэйшых тэрыторый, якія знаходзяцца ці ў самаізаляцыі, ці напружана працуюць практычна кругласутачна з людзьмі, якія інфікаваныя каронавірусам.

Тэлефонная лінія працуе штодня без выходных з 10-й па 20-ю гадзіну. Падтрымку аказваюць два прафесійныя сямейныя псіхолагі, а таксама псіхолагі гарадскога Цэнтра “Надзея”.

Беларускае Радыё Рацыя