Дадатковыя 3 млн еўра на змаганне з Covid-19



Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020, якая фінансуецца ЕЗ, выдзеліць дадатковыя 3 млн еўра на барацьбу з Covid-19.

Сумесны камітэт па маніторынгу Праграмы ўхваліў вылучэнне дадатковых 3 млн еўра на праекты трансгранічнага супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, каб падтрымаць іх у барацьбе з эпідэміяй Covid-19. Удзельнічаюць 12 праектаў (7 PL-BY, 4 PL-UA, 1 PL-BY-UA), у тым ліку бальніцы і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, якія зараз могуць набыць дадатковае абсталяванне або ўкараніць новыя метады для эфектыўнага рэагавання на крызіс ( пры правядзенні рэгулярных праектных мерапрыемстваў).

30 партнёраў, якія цяпер супрацоўнічаюць у рамках 12 праектаў у галіне аховы здароўя, ужо атрымалі доступ да агульнага аб’ёму амаль 24 млн еўра з фондаў ЕЗ для падтрымкі бальніц, хуткай дапамогі і іншых падраздзяленняў, размешчаных у памежнай зоне. Субсідыі прызначаюцца для эпідэміялагічнай бяспекі, аховы здароўя маці і дзіцяці, анкалогіі, рэанімацыі і шмат іншага. Дадатковыя 3 млн еўра ўзмоцняць медперсанал, дадуць магчымасць увесці новае абсталяванне, дазволіць новыя тэсты на каронавірус і дыстанцыйнае прыгранічнае супрацоўніцтва.

www.pbu2020.eu