У Наваполацку памерлі 4 чалавекі з каронавірусам



Па стану на 14.00 29 красавіка на стацыянарным лячэнні ў гарадской бальніцы Наваполацка знаходзяцца 48 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19. З іх 39 чалавек – навапалачане. Акрамя таго, пацыенты, у якіх каронавірусная інфекцыя працякае без праявы сімптомаў, праходзяць лячэнне на хатнім каранціне.

Па дадзеных на раніцу 29 красавіка з дыягназам «пнеўманія» ў лякарні знаходзіліся 74 дарослых і 8 дзяцей. Сярод дарослых у 20 пнеўманія з пацверджаным COVID-19. У цэлым стан пацыентаў ацэньваецца як «здавальняючы». У рэанімацыйным аддзяленні 3 пацыенты маюць пнеўманіі. На падтрымцы ШВЛ знаходзіцца 1 чалавек. Выздаравелі 7 пацыентаў. Зафіксаваны 4 смяротныя выпадкі – пацыентаў з шматлікімі хранічнымі захворваннямі з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Каля 90% тых, хто заразіўся каронавіруснай інфекцыяй складаюць людзі ўзросту 65+.

novaya.by