Як Ісландыя перамагае COVID-19



Краіна, якая амаль што перамагла каронавірус.

У Ісландыі імкліва зніжаецца колькасць хворых на COVID-19. Усяго там зафіксавалі 1797 выпадкаў заражэння, 10 чалавек – памерлі. Але на дадзены момант у краіне хварэе 131 чалавек, і ўсе яны знаходзяцца ў адносна добрым стане. У краіне не прымалі жорсткіх каранцінных захадаў, распавядае Яраш Лойка, які прыляцеў у Ісландыю з Польшчы незадоўга да пандэміі і застаецца там больш за паўтара месяца з-за адсутнасць авіяспалучэнняў:

– Усе басейны пазакрывалі ўжо дастаткова даўно. Ісландцы былі не вельмі гэтым задаволеныя. Што цікава, усе басейны, акрамя аднаго, знаходзяцца на адкрытым паветры. Канцэрты адмянілі, клубы пазакрывалі. У барах і кавярнях, якія адкрытыя, адначасова не могуць знаходзіцца больш за 10-20 чалавек.  

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

У Ісландыі, пражывае 365 тысячаў чалавек, ажно 12 адсоткаў насельніцтва прайшло тэст на каронавірус. Як распавяла ў інтэрв’ю France24 прэм’ер-міністр краіны Катрын Якабсдотыр, менавіта масавае тэставанне, сумешчанае з адсочваннем кантактаў, было ключавым для ўзяцця хваробы пад кантроль.

Вітаўт Сіўчык, Беларускае Радыё Рацыя