Паўлюк Быкоўскі: Праймерыз зайшоў у тупік
Праймерыз, як палітычны працэс зайшоў у тупік.
Пра гэта кажа палітычны эксперт Паўлюк Быкоўскі. Самі арганізатары прызнаюць, у анлайн-галасаванні удзельнічала у 27 разоў меней людзей, чым планавалася. Па стане на раніцу 29 красавіка ўдзел у галасаванні ўзялі 3688 чалавек. Сёння апошні дзень галасавання. Раней заяўлялася, што ўдзел у анлайн-галасаванні возьмуць да 100 тысяч чалавек, а адзінага кандыдата абяруць на з’ездзе ў канцы траўня. Вядомая справа, што адцягнуў увагу ад прыймерыз – каронавірус. Але ў апазіцыі таксама не атрымалася ажывіць палітычную сітуацыю.
Кажа Паўлюк Быкоўскі:
– На колькі гэта палітычны працэс, зараз сказаць яшчэ даволі складана, бо ў нас няма зараз электаральнай кампаніі. Праймерыз можа быць толькі, як сумесная практыка розных апазіцыйных групаў, якія спрабуюць працаваць разам. Калі на нейкім этапе гэта выглядала, як пэўная паспяховасць, з дапамогай гэтай працэдуры ўдзельнікі праймерыз казалі: „Мы адзіная апазіцыя”. Зараз усе прыкладна аднолькавыя, бо з праймерыз нічога асабліва не адбываецца.
Ва ўнутраных выбарах адзінага кандыдата – удзельнічаюць тры чалавекі: Юрась Губарэвіч (Рух «За Свабоду»), Мікалай Казлоў (АГП) і Вольга Кавалькова (незалежная кандыдатка). Самі праймерыз стартавалі 6 сакавіка з паездкі ў Гарадок і Віцебск. А 16 сакавіка іх пакінулі Павел Севярынец і Аляксей Янукевіч. Пазней і самі паездкі адмянілі праз пагрозу каронавіруса. Паводле закону, прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.
Беларускае Радыё Рацыя