Cтаніслаў Шушкевіч: Выбары адзінага – гэта проста нейкая гульня
Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч крытычна выказаўся адносна выбараў адзінага кандыдата і дзеянняў апазіцыі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі.
Станіслаў Шушкевіч: Ведаеце, калі гляджу на тое, што зараз адбываецца ў апазіцыйных шэрагах, то з меншай павагай стаўлюся да некаторых асобаў, якіх раней паважаў. Я ж бачу, што сёння выбары адзінага кандыдата – гэта проста нейкая гульня.
Павінны звычайныя людзі ведаць, каго выбіраюць з альтэрнатывы, а тут атрымліваецца, што іх ведае толькі асобная людзей, якія корпаюцца ў Інтэрнэце. І таму праймерыз не набыў масавага характару. Але ж знайшлі сродкі на мерапрыемства, якое не мае ніякага дачынення да выбараў.
Таксама я ў роспачы і ад дзеянняў былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, якая таксама пазіцыянуе сябе дэмакратам.
РР: А што з Канапацкай не так?
Станіслаў Шушкевіч: Мяне абурыла, што яна абвінавачвае міністра аховы здароўя Караніка, хаця міністр аховы здароўя – гэта чалавек, які падпарадкаваны кіраўніку краіны і выконвае яго загады. Таму, як мне падаецца, Ганна Канапацкая крыху не па адрасе звярнулася.
А ўвогуле, увесь гэты вэрхал у стане апазіцыі можа прывесці да таго, што глупства працягнецца. Людзі прымаюць захады не для таго, каб справу палепшыць, а для таго, каб сябе паказаць.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя