Прэм’ер-міністр Расеі заразіўся каронавірусам



Прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін паведаміў, што ў яго выявілі каронавірус.

„Толькі што стала вядома, што тэсты, якія я здаў на каронавірус, далі станоўчы вынік, – сказаў кіраўнік Кабміна падчас відэасувязі з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. – У сувязі з гэтым і ў адпаведнасці з патрабаваннямі Расспажыўнагляду я павінен выконваць самаізаляцыю, выконваць прадпісанні лекараў” .

Мішусцін растлумачыў, што „гэта неабходна зрабіць, каб засцерагчы калег”.

Мішусцін прапанаваў свайго першага намесніка Андрэя Белавусава ў якасці кандыдатуры выконваючага абавязкі кіраўніка Кабміна на перыяд яго хваробы.

Пуцін выказаў надзею, што прэм’ер-міністр будзе заставацца ў такой жа добрай рабочай форме і будзе прымаць самы актыўны ўдзел у выпрацоўцы рашэнняў па падтрымцы грамадзян, эканомікі ў цэлым і асобных пацярпелых галін. 

tass.ru