Менск: уся каронагарадская раць
Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 пераваліла ў Беларусі за 1500 на 1 млн чалавек. Але гэта не перашкодзіла менчукам адзначыць Першамай гуляннямі. У школах горада прайшлі заняткі.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
Лекары ананімна заяўляюць, што не ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. У рытуальным агенцтве кажуць, што ў памерлых часцей пазначаны дыягназ «неўдакладненая пнеўманія».
Загадчык аддзялення Менскай абласной бальніцы Віктар Сушчэвіч у эфіры дзяржтэлеканала спрагназаваў пік COVID-19 на 20-я чыслы траўня.
Нацыянальны банк заявіў аб паскарэнні інфляцыі ў краіне звыш чакаемага, у першую чаргу з-за павышанага попыту на некаторыя прадукты першай неабходнасці.
Міністр адукацыі Ігар Карпенка, наведваючы 1 мая менскую сярэднюю школу № 64, запэўніў, што ўсе школьнікі ў рэспубліцы, без уліку наведвання заняткаў, будуць атэставаныя за навучальны год.
У Менску распачаўся футбольны чэмпіянат сярод жаночых каманд, а з выраю вярнуліся салаўі.
На праспекце Пераможцаў узнавіліся працы па падрыхтоўцы трыбун для гледачоў парада 9 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя