Эпідэміялагічная сітуацыя на Берасцейшчыне пагаршаецца



Заставайцеся дома — такія словы ўсё часцей можна сустрэць на старонках дзяржаўнай берасцейскай прэсы.

Улады паступова прыходзяць да частковага каранціна, паколькі з кожным днём у рэгіёне, як і па ўсёй краіне, сітуацыя толькі пагаршаецца:

– Таксама актыўней адбываецца збор масак, санітайзераў, сродкаў асабістай гігіены і некаторага медыцынскага абсталявання для берасцейскай абласной клінічнай лякарні. Фінансавую падтрымку вырашыла выказаць ужо каля двух дзясяткаў прадпрыемстваў.

Атрымаць дапамогу хворыя на каронавірус могуць у пяці аддзяленнях абласной установы аховы здароўя. Дадаткова створана хірургічнае аддзяленне для тых, хто мае станоўчы тэст на Ковід-19.

Калі ўлічваць дынаміку колькасці каронавірусных выпадкаў у рэгіёне, а яны павялічваюцца штодня на 10-15 працэнтаў, то за выходныя на Берасцейшчыне будзем мець каля васьмі соцен. Далей у прагрэсіі за тыдзень лічба можа павялічыцца амаль што ў два разы.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце