Гародня: як OLDCity працуе падчас каронавірусу



Шматлікія гадлёвыя цэнтры Гародні скарочваюць сваіх працоўных падчас каронавірусу, ці змяншаюць свае плошчы, аднак ёсць прыклад калі вялікі гандлёвы цэнтр OLDCity працягвае сваю працу і абараняе сваіх пакупнікоў.

Кажа маркетолаг гандлёвага цэнтру Сяргей Іваноў:

– Прапануем гарадзенцам выбраць для сябе зручны час і прыязджаць у гандлёвы цэнтр. Мы расказваем пра тое, што ў нас ёсць, якія скідкі. І думаем пра тое, што бяспека ў гандлёвым цэнтры – на першым месцы. Таму паўсюль ёсць сродкі дэзінфекцыі. Ёсць маскі. Думаем пра бяспеку наведвання гандлёвага цэнтру.

Сяргей Іваноў кажа, што цяпер гарадзенцы ідуць у краму за канкрэтным таварам, а не гуляюць па гандлёваму цэнтру.

– Людзі ёсць. Але сёння яны не гуляюць, як гэта было раней. Раней любілі пагуляць па гандлёвым цэнтры, паглядзець фантаны, зрабіць фотаздымкі. Цяпер людзі мэтанакіравана прыходзяць у канкрэтныя крамы, робяць пакупкі і адразу пакідаюць гандлёвы цэнтр.

Па словах Сяргея Іванова, гандлёвы цэнтр быў адным з месцаў, які любілі наведваць замежнікі, што прыязджалі ў Гародню па безвізу, а цяпер з-за зачыненых межаў такіх наведнікаў няма.  

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча