Менск: перахварэе большасць?
Спякотная нядзеля ўнесла карэктывы ў самаізаляцыю менчукоў: многія актыўна адпачывалі на вуліцах горада. Аднак відавочна адно: сітуацыю, якая сёння склалася ў Менску, можна ахарактарызаваць як напружаную.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
У сітуацыі, якая склалася, сталічныя санітарныя лекары працуюць і ўдзень, і ўночы. Акрамя вялікай пісьмовай парцы, працягваецца шквал званкоў ад менчукоў, на якія трэба абавязкова адказаць. У горадзе робяць тэсты на наяўнасць каронавіруса ў сямі лабараторыях. Вынікі са станоўчым паказнікам накіроўваюць у санэпідслужбы круглыя содні.
Эпідэміёлагі ў рэжыме рэальнага часу павінны ў гэтых спісах знайсці людзей, якія пражываюць у раёнах абслугоўвання цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі. Непрыемную навіну імкнуцца паведаміць менчукам да паўночы ці раніцай. Сярод ночы не турбуюць.
Далей пачынаецца руцінная праца: літаральна па хвілінах аднаўляюць, дзе чалавек знаходзіўся ў гэтыя дні.
У апошнія тры тыдні трохі зняць напружанне ў працы эпідэміёлагаў дапамагла ініцыятыва бацькоў пакінуць дзяцей дома. Як вынік, у сталічных дзіцячых калектывах было прыкметнае зніжэнне колькасці заражэнняў.
Менскі парад да 9 траўня адменены не будзе.
Беларускае Радыё Рацыя