Дата прэзідэнцкіх выбараў будзе вызначаная ў найбліжэйшы час



Дата наступных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будзе вызначаная найбліжэйшым часам, заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 мая падчас размовы ў фармаце тэлеканферэнцыі з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Відэафрагмент размовы апублікаваў тэлеграм-канал „Пул Першага”.

Лукашэнка адзначыў, што сёлета ў Малдове павінны прайсці прэзідэнцкія выбары. „Але вы павінны дакладна ведаць, што ў нас яшчэ раней адбудуцца выбары. У нас няма падстаў тут іх пераносіць, — сказаў ён. — У Беларусі няма магчымасці па Канстытуцыі перанесці гэтыя выбары. У найбліжэйшы час з датай вызначымся. Але гэта будзе дакладна летам”.

Лукашэнка падкрэсліў, што крайні тэрмін правядзення прэзідэнцкіх выбараў — 31 жніўня. „Далей, чым 31 жніўня, мы не можам праводзіць па Канстытуцыі”, — заявіў беларускі кіраўнік.

belapan.by

Фота tut.by