Палескі драматычны тэатр сыходзіць у адпачынак



У сувязі з распаўсюдам каронавірусу ў адпачынак сыходзіць Палескі драматычны тэатр у Пінску. Тэатр адмяніў паказ усіх спектакляў у траўні.

«Да 8 траўня трупа працягне рэпетыцыі пастановак да новага тэатральнага сезону, а пасля сыдзе ў чарговы адпачынак да чэрвеня. У гэты час будуць праводзіцца тэхнічныя працы па падрыхтоўцы сцэны і залы да новага сезону, якія ў тэатры праводзяцца штогод», – перадае media-polesye.by словы дырэктара і мастацкага кіраўніка Палескага драмтэатра Аляксандра Лукашэнкі.

Дарэчы, першым тэатрам у Беларусі, які датэрмінова завяршыў сезон, стаў Магілёўскі абласны тэатр драмы. Ён адмяніў усе спектаклі яшчэ 14 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя