Апытанне: Што павінна адбыцца, каб у Беларусі змянілася ўлада?



Што павінна адбыцца, каб у Беларусі змянілася ўлада? Ці патрэбныя такія змены? Агенства БелаПан правяло такое апытанне ў Гародні.

 – Змены ў Беларусі патрэбныя. Голас народа павінен выяўляцца не толькі праз бюлецені, а і праз тое, што народ павінен адстойваць свой голас. У гэтым плане Плошча проста неабходная.

– Я не Ванга. Думаю, што той тэрмін, які ён заявіў не адпавядае рэчаіснасці. Ён заявіў: буду кіраваць да 2051 году ці нешта такое. Час на змены ўжо прыйшоў.

 – Так, патрэбна абнаўленне. Праўду кажуць: народ наш церпіць вельмі доўга. Ніхто не верыць гэтым выбарам. Большасць гарадзенцаў не любяць яго.

– Патрэбныя свежыя маладыя розумы. На тых выбарах я нават не галасавала за яго. Канечне, трэба змяніць. Ужо хопіць. Абавязкова нам патрэбны іншы прэзідэнт.

– Бачыце, усе такія таварышы, як Назарбаеў, яны камуністычна настроеныя ўсе. Дыктатары ўсе, таму яны будуць сядзець, ад нас нічога не залежыць. У іх сілавыя структуры, і народ ім нічога не значыць. Беларускі народ – не ўкраінцы, не расейцы, пасадзілі яго – ён сядзіць.

Таксама прагучала меркаванне, што пасля васьмі гадоў улады ў руках дах пачынае з’язджаць.

Ужо стаміліся ад такога жыцця! Што можа памяняцца, калі мы не народ, а быдла?!” Вось такія адказы прагучалі падчас апытання у Гародні на тэму, што павінна адбыцца, каб у Беларусі змянілася ўлада і ці патрэбныя такія змены.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПан