У Беларусі адзначаецца Дзень друку



5 траўня ў Беларусі адзначаюць Дзень друку, а 7-га – Дзень радыё, тэлебачання і сувязі.

Пра тое, як нягледзячы на падтрымку Генадзя Бураўкіна, яму не ўдалося ўзначаліць Белтэлерадыёкампанію, распавядае былы міністр культуры і друку Анатоль Бутэвіч:

– Ён зрабіў стаўку на мяне, некаторыя людзі ў гэтым былі задзейнічаны. Але, дзякуючы, можа, гэтым людзям, адбылося тое, што на сесіі Вярхоўнага савета ўпершыню ўрад выбіралі дэпутаты. Упершыню і апошні раз. І тая прапанова, якая была падтрыманая і Генадзем Мікалаевічам, і тады Кебіч як старшыня ўрада ўнёс, каб Бутэвіч узначаліў Белтэлерадыёкампанію, не адбылася. У выніку Бутэвіч стаў кіраваць, ці ўзначальваць Камітэт па друку, а на тэлебачанне прыйшоў іншы чалавек.

Генадзь Бураўкін кіраваў Белтэлерадыёкампаніяй з 1978 па 90 год. Ён здолеў зрабіць тэлебачанне сучасным, цікавым для гледача, а галоўнае – беларускім па змесце і мове.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: zviazda.by