Партызанскія могілкі – нямыя сведкі трагедыі Другой сусветнай вайны



Партызанскія могілкі ў вёсцы Сіняўская слабада Карэліцкага раёна, дзе дзейнічалі 6 партызанскіх брыгад, – нямыя сведкі трагедыі Другой сусветнай вайны.

Тут за адной агароджай і на агульнай тэрыторыі ляжаць ахвяры і іх каты, кажа карэліцкі краязнаўца Алесь Самец:

– Чаму такое адбылося? Тут, можна сказаць, нейкія элементы грамадзянскай вайны. Быў такі выпадак, тут вёска Лядкі ёсць, у гэтую Лядку зайшлі партызаны і забілі некалькі паліцэйскіх сем’ў, якія там былі ў пастарунку ці самаахове. Прыйшлі і пабілі гэтых людзей, тыя сабралі каманду і прыйшлі пабілі партызанскія сем’і. І ў іх такая помста адзін да аднаго. Вы – нас, а мы – вас. Былі такія выпадкі, што бездоказна.

Паводле Алеся Самца, ён звяртаўся да мясцовай улады для ўпарадкавання могілак. На яго думку, з разбурэннем помнікаў – памяць знікае. На лясной хатцы, дзе друкаваліся раённыя газеты падчас партызанкі, перавезенай пасля вайны ў вёску пад школу, знішчылася шыльда пра гэта і ніхто не аднаўляе. У цяперашніх уладаў да захавання памяці інтарэсу няма.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя