Польскія фермеры атрымаюць дапамогу ў выпадку засухі



Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Ян Кшыштаф Арданоўскі запэўніў, што ў краіне нават ва ўмовах недахопу вады хопіць ежы. Паводле Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі, у многіх рэгіёнах Польшчы назіраецца гідралагічная засуха.

Паводле міністра, нягледзячы на складаныя гідралагічныя ўмовы, палякі не павінны баяцца дэфіцыту прадуктаў харчавання. Польшча – разнастайная краіна, а перыяд вегетацыі паміж, напрыклад, паўночным усходам і паўднёвым захадам Польшчы складае 28 дзён. Гэта стварае розныя сельскагаспадарчыя ўмовы. Гэтыя адрозненні таксама прыводзяць да рознага размеркавання ападкаў, і таму няма чаго баяцца нейкіх масавых з’яў, якія маглі б рэзка абмежаваць доступ палякаў да ежы дадаў міністр.

Таксама ў выпадку страт, выкліканых засухай, фермеры змогуць разлічваць на дзяржаўную дапамогу. Будзе прапанавана скарыстацца адмысловым прыкладаннем, каб даказаць, што засуха адбылася ў іх рэгіёне і аўтаматычна адправіць заяву на атрыманне дзяржаўнай дапамогі.

Беларускае Радыё Рацыя