20 гадоў таму Беларусь перамагла Расею



7 траўня спаўняецца 20 гадоў з дня, калі хакейная зборная Беларусі ўпершыню ў гісторыі перамагла зборную Расеі на чэмпіянаце свету. Давайце прыгадаем як гэта было.

Здарылася гэтая спартовая падзея ў 2000-ым годзе ў Пецярбургу. Вікторыя беларусаў была мінімальнай – 1:0. Адзіную шайбу ў сустрэчы ў першым перыядзе закінуў Уладзімір Цыплакоў.

У тым чэмпіянаце Беларусь заняла 9-е месца, Расея – толькі 11-е.

Цікава, што ў гэты сама дзень, толькі ў 2015 годзе хакейная зборная Беларусі ўпершыню ў гісторыі перамагла зборную ЗША – 5:2. Так што чакаць першай хакейнай перамогі над амерыканцамі давялося значна даўжэй. Гэты вынік быў зафіксаваны ў чэшскай Астраве.

Беларускае Радыё Рацыя