У Берасці працягваюць рыхтавацца да 9-га траўня



Падрыхтоўка да святкавання 9-га траўня працягваецца ў Берасці. Сёлета ўлады спрабуюць выкарыстаць новыя фарматы, дзе будзе задзейнічана менш людзей.

Падрыхтавана віртуальная экскурсія па Берасцейскай крэпасці і гарадам-героям вайны. Сацыяльны праект атрымаў назву „Шлях да перамогі”. Наведванне культурніцкага аб’екта стала магчыма дзякуючы анлайн-экскурсіі Surprise Me.

На перакрыжаванні вуліц Савецкая і Дзяржынскага ў Берасці з’явіўся плакат, на якім прапануецца распавядаць гісторыі сваіх сем’яў, што прайшлі праз вайну. Для гэтага на адным з будынкаў змясцілі буйны банер.

На 8 траўня для жыхароў Берасцейшчыны, як і для тых, хто знаходзіцца ў іншых кропках Беларусі, плануецца анлайн-канцэрт «Аб Перамозе з любоўю..».. Прамая трансляцыя будзе весціся праз ютуб з Берасцейскага абласнога грамадска-культурніцкага цэнтра.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце