“Вялікдзень анлайн” – рэпартаж Юліі Сівец
Пандэмія ўнесла карэктывы ў штодзённае жыццё беларусаў, нягледзячы на тое, што каранцін так і не быў абвешчаны на афіцыйным узроўні. Аднак упершыню святкаванне велікодных святаў перанеслася ў анлайн-фармат. Вернікаў заклікалі пры магчымасці адмовіцца ад наведвання святочнага богаслужэння ў фармаце оффлайн і памаліцца самому, альбо паглядзець па тэлевізары ці на кампутары.
Фота: iod.media