У Пінску будуць судзіць Анатоля Чэшуіна
Заўтра ў Пінску будуць судзіць удзельніка акцыі салідарнасці з берасцейскімі экаактывістамі. Пінчука, інваліда-сардэчніка Анатоля Чэшуіна затрымалі 3-га траўня на гарадской набярэжнай падчас “кармлення галубоў”.
Рэпрэсіўныя захады ўлады наадварот падштрухнуць людзей на пратэст, – упэўнены удзельнік акцыі, пінскі блогер Мікалай Клімовіч:
– Дзякуючы той рэкламе, якую зрабіла міліцыя і самі ўлады, калі затрымалі дваіх чалавек, думаю, людзей будзе яшчэ больш у наступную нядзелю. Я думаю, што людзі будуць больш выходзіць. Баяцца ўжо няма чаго.
Разгляд справы Анатоля Чэшуіна адбудзіцца а 10-й раніцы ў судзе раёна і горада Пінска. Ужо двойчы ў горадзе над Пінай адбылася акцыя салідарнасці з берасцейскімі актывістамі, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск