Дыпламаты дапамаглі вярнуцца дадому з краін Азіі 13 беларусам



Яшчэ 13 грамадзян Беларусі, якія затрымаліся за мяжой з-за ўведзеных у сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі абмежаванняў, змаглі вярнуцца на радзіму дзякуючы садзейнічанню пасольства Беларусі ў Расеі, паведамілі  ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

«Дапамога суайчыннікам у вяртанні на радзіму ва ўмовах пандэміі застаецца важнай часткай работы дыпмісіі, – адзначылі ў пасольстве. – 6-7 траўня на беларуска-расейскую мяжу мы даставілі 13 беларускіх грамадзян, якія прыбылі ў Маскву з В’етнама, Індыі і Кітая пры садзейнічанні МЗС Расеі і Расавіяцыі».

БелТА