У Гомелі затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку блогера Ціханоўскага



Каля сарака чалавек сабраліся ў Гомелі на плошчы Леніна на акцыю падтрымкі арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага. Людзі скандавалі «Стоп таракан! Но пасаран!». «Стоп таракан» — слоган анлайн-супольнасці «Страна для жизни», якую арганізаваў Сяргей Ціханоўскі, паведамляе svaboda.org.

Праз 35 хвілін пасля пачатку акцыі ўдзельнікаў пачалі затрымліваць супрацоўнікі АМАП. Агулам пакуль вядома пра 20 затрыманых.

Сярод затрыманых таксама журналісты Tut.by і „Комсомольской правды в Беларуси».

Падтрымаць Ціханоўскага прыехалі людзі з Чачэрску і Жлобіна. Падчас акцыі на плошчы Леніна гучна ўключылі музыку, якая заглушала прамовы. Удзельнікі акцыі заклікалі дасылаць блогеру ў ІЧУ лісты і паштоўкі.

На акцыю прыйшлі міліцыянты, якія папярэджвалі праз гукаўзмацняльнік: «Паважаныя грамадзяне, ваша акцыя незаконная».

У адказ удзельнікі крычалі: «Стоп таракан! Но пасаран!». Пасля з’яўлення міліцыі людзі пачалі разыходзіцца.

Фота svaboda.org