Студэнты паведамляюць пра каронавірус у Гарадзенскім аграрным універсітэце



Выкладчык Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта знаходзіцца ў рэанімацыі. Яго заняткі адменены, а частка студэнтаў самаізалявалася, кажуць у аграрным універсітэце. Каронавірус таксама выяўлены ў першакурсніка, цяпер ён лечыцца дома, а яго аднагрупнікі траплялі ў інфекцыйную бальніцу. Адміністрацыя адмаўляецца пацвердзіць інфармацыю пра заражаных.

У Гарадзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце ўспышка каранавіруса, паведаміў 3 траўня тэлеграм-канал «Баста!» са спасылкай на дваіх студэнтаў.

«За апошнія два дні ўжо выяўлена, як мінімум, 4 студэнты Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, у якіх ёсць заражэнне Covid-19. Універсітэт не закрываюць, усе ходзяць на пары. Студэнтаў палохаюць платнымі допускамі за прапушчаныя заняткі. Некаторыя выкладчыкі кажуць, што яны кантакты другога роўню, але працягваюць весці пары», — піша «Баста!» студэнт універсітэта.

«У Гарадзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце чацвёра заражаных, шмат кантактаў першага роўню сярод студэнтаў і выкладчыкаў. Дзве дзяўчыны, якія вучацца на першым курсе, захварэлі. Яны два тыдні наведвалі ўніверсітэт з кашлем і тэмпературай. Дыстанцыйнае навучанне па-ранейшаму не ўведзена», — паведамляе «Баста!» іншы студэнт.

Hrodna.life

Фота: adukar.by