У Гомелі разагналі акцыю прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага



У Гомелі АМАП разагнаў акцыю прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага. Пратэстоўцы на плошчы Леніна выказваліся супраць рэпрэсіўных дзеянняў уладаў і скандавалі лозунг “Стоп, таракан!”

Фота „Радыё Свабода”

Каля 20 чалавек, у тым ліку журналісты некалькіх СМІ, былі затрыманыя з прымяненнем фізічнай сілы.

– Маглі б больш мякка выканаць загад. А так пры мне проста жорстка паклалі людзей. Чалавека галавой ударылі аб асфальт, падлетка. Яшчэ кагосьці. Хтосьці падаў. Жорскае затрыманне было.

– Я думаю, калі з кожным разам усё больш і больш будзем збірацца, то і людзі будуць далучацца да нас.

– Трэба каб больш людзей прыходзіла. А так падагналі аўтобус і ў яго ўсіх пазакідвалі. Трэба каб людзі прачыналіся.

У дачыненні да затрыманых удзельнікаў акцыі складзеныя пратаколы па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу (парушэнне парадку ўдзелу ў масавым мерапрыемстве).

Беларускае Радыё Рацыя