На Берасцейшчыне больш за тыдзень замоўчваецца сітуацыя з Covid-19
Больш за тыдзень замоўчваецца сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяй у Берасцейскай вобласці. Апошнія дадзеныя агучваліся 30 красавіка — восем дзён таму:
– Прычынаў на такія паводзіны чыноўнікаў можа быць адразу некалькі. Першая і самая галоўная — гэта падрыхтоўка да святкавання 9 траўня. Калі і адбудзецца масавае заражэнне насельніцтва, то потым немагчыма будзе высветліць, у які менавіта момант адбылося і ці было звязана з масавым мерапрыемствам.
Другая прычына — сур’ёзнае пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі. Гэта значыць, што колькасць выпадкаў можа павялічвацца не на 30-40 за дзень, а ў паўтары-два разы больш. Таксама ў жыхароў вобласці адсутнічае давер да прадстаўляемай колькасці тых, хто памер ад Ковід-19. Статыстыка вельмі адрозніваецца ад сусветнай.
Мінімальна за тыдзень на Берасцейшчыне толькасць хворых верагодна павялічылася на тры сотні і склала больш за тысячу двесце чалавек.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце