Калонія Варбурга пад пагрозаю знішчэння



У Берасці грамадская супольнасць змагаецца за захаванне калоніі Варбурга. Яна ўяўляе сабою гістарычную і культурную каштоўнасць, што неаднаразова было падкрэслена ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Аднак у сувязі з новай палітыкай гарадскіх уладаў па забудове цэнтра горада пад інвестыцыйныя праекты, калонія знаходзіцца пад пагрозаю знішчэння.

architecture4949-52936-e437106d2a8900950aded6bd460c9071

Старшыня ’’Клубу нацыянальных культур’’, былы старшыня габрэйскай арганізацыі ў Берасці Барыс Брук перакананы, што адказнасць па захаванні такой гісторыка- культурнай спадчыны нясуць гарадскія ўлады:

– Гэта не толькі помнік архітэктуры, бо такіх дамоў, пабудаваных у закапанскім стылі, на тэрыторыі Беларусі больш няма. Гэта адзіная калонія, якая складалася з 12 дамоў, пабудаваных у арыгінальным архітэктурным стылі. Гэта нават прызнала навукова-метадычная камісія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Гэта ўласнасць горада. Таму аднаўленнем і захаваннем яго мусіць займацца гарвыканкам і гарадскі савет.

Калонія Варбурга – квартал двухпавярховых драўляных дамоў у Берасці, які прадстаўляў сабой унікальны для Беларусі архітэктурны ансамбль першай трэці XX стагоддзя.

architecture2

З 12 дамоў на сённяшні дзень цалкам не захавалася ні аднаго. На месцы ўжо знішчаных пабудавалі супермаркет.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота wirtualny.sztelt