У Менску забаранілі правядзенне прарасейскай акцыі „Бессмяротны полк”



У Менску забаранілі правядзенне прарасейскай акцыі „Бессмяротны полк”. Яе пад выглядам памяці загінулых на палях ІІ Сусветнай вайны штогод намагаюцца зладзіць прарасейскія і адкрыта шавіністычныя арганізацыі. Сёлета Менскі гарвыканкам забараніў правядзенне акцыі, якая планавалася на 9 траўня. Мерапрыемства на 5 тысяч чалавек збіраліся правесці арганізацыі «За Саюз і камуністычную партыю Саюза», Менскі гарадскі камітэт патрыятычнай арганізацыі «Бацькаўшчына» і Менская гарадская арганізацыя «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць”.

Афіцыйная прычына адмовы — прафілактыка захворвання на каронавірус. Дзяржаўны парад з вайсковай тэхнікай і канцэртам улады не адкладваюць і правядуць 9 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Алега Бялова