Не ўсе медыкі атрымалі даплату за працу ва ўмовах каронавіруснай інфекцыі



Не ўсім медыкам заплацілі абяцаныя грошы за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі.

Напрыклад, медсястра агульнай практыкі Баранавіцкай раённай паліклінікі Наталля Каролік за паўмесяца працы атрымала толькі 67 рублёў.

Кажа Наталля Каролік:

– Расцэнкі ва ўсіх розныя. Вось сышліся дзве медсястры, яны адпрацавалі роўна месяц. Адной заплацілі – 92, другой – 120. Па якіх прынцыпах яны разлічваюць?

Паводле Наталлі Каролік, медыкі не забяспечаны да гэтага часу ўсім патрэбным для бяспечнай працы ва ўмовах інфекцыі:

– Я працую ў парваным камбінезоне, ён брудны, прамок маім потам. Ён парваны не з-за таго, што я яго разарвала, ён аднаразовы. Я ўжо працую ў ім 14 дзён, і 4 дні я працую ў парваным.

Як пішацца ў п. 2.1 указа №131 ад 16 красавіка лекарам-спецыялістам, якія працуюць у амбулаторных умовах, аплата 1000 рублёў у месяц, а медсёстрам – 500. Аказалася далёка не так.

Беларускае Радыё Рацыя