Усе пасажыры „Белавія” абавязаны быць у ахоўных масках



Авіякампанія „Белавія” ўводзіць дадатковыя меры па ахове пасажыраў ад COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка.

З 11 траўня пасажыры, уключаючы дзяцей старэйшых за 6 гадоў, павінны ўвесь час быць у ахоўных масках у час рэгістрацыі, пры праходжанні надгляду, у аўтобусах або на тэлетрапе, а таксама на борце паветранага судна на працягу ўсяго палёту (за выключэннем часу прыёму ежы).

Пасажырам неабходна мець свае маскі. Тых, хто не будзе выконваць патрабаванне, не дапусцяць да пасадкі і не пусцяць у палёт.