Новыя выпадкі інфікавання СOVID-19 на Падляшшы



Пра два новыя выпадкі інфікавання СOVID-19 на Падляшшы паведамілі падляшскі ваявода і санітарны інспектар. Каронавірусам заразіліся маладзён з Ломжы і жанчына сярэдніх гадоў з Беластока. Абодва знаходзяцца на хатняй ізаляцыі.

Такім чынам, усяго на Падляшшы за час пандэміі зафіксавана 383 выпадкі і 7 сконаў. У цэлым у Польшчы 15 200 выпадкаў, 756 ахвяраў. Прэзідэнцкія выбары, якія меркавалася правесці праз пошту 10 траўня, перанесеныя.

Беларускае Радыё Рацыя