Гарадзенскія кавярні падчас “недакаранціну”



Афіцыйна ў Беларусі “каранцін” не абвешчаны, аднак большасць кавярняў ў цэнтры Гародні пайшлі на “самакаранцін” ці зачыніліся.

Пра сітуацыю з пунктамі грамадскага харчавання распавядае наш карэспандэнт:

– Кропкі грамадскага харчавання ў Гародні штодня мяняюць графік сваёй працы. Гэта звязана з “неспрыяльным эпіядэміялагічным станам” і таксама з адсутнасцю кліентаў.

Напрыклад, гарадзенскі “Бакст”, што ў самым цэнтры горада каля пажарнай вежы, зачыніўся да 15 траўня, да 31 траўня зачыніўся гарадзенскі “Семафор”, што на вуліцы Савецкай насупраць гандлёвага дому “Нёман”. “Большой буфет” , што месціцца на 4-м паверсе гандлёвага дома “Нёман”, змяніў графік працы . Таксама зачыніліся кавярні “Палітра”і “Корица”, іх уладальнікі вырашылі пайсці ў адпачынак ў сувязі з сітуацыяй, звязанай з каронавірусам.

Частка кавярняў абвесціла грашовы збор на пляцоўцы МолаМола, як, напрыклад, “Несцерка”, якая за некалькі дзён сабрала амаль 2 тыс рублёў. Гэтыя грошы ўладальнікі кавярні заплацяць за арэнду памяшкання, бо ў сувязі з сітуацыяй наведвальнасць кавярні рэзка ўпала.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя Гародня