Да 18 траўня працягнуты каранцін у ЗША



Да 18 траўня працягнуты каранцін у горадзе Бостан, ЗША, як і па ўсёй краіне. Ён носіць рэкамендацыйны характар, усе школы і адукацыйныя ўстановы зачыненыя да наступнага навучальнага года.

Працуюць аптэкі, гаспадарчыя крамы, шпіталі, частка жыццёва важных прадпрыемстваў, некаторыя рэстарацыі прапануюць ежу на вынас, — распавёў беларус Раман Глушчук, што зараз знаходзіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі:

– Я жыву ў Бостане, штат Масачусэтс. Так, безумоўна, у ЗША таксама ўведзены каранцін. Маюцца нейкія абмежаванні для жыхароў падчас пандэміі. Сёння ЗША займаюць першае месца па колькасці заражаных.  У ЗША зарэгістравана больш за 1 млн выпадкаў, і ў штаце, у якім я пражываю, 66 тысяч заражаных.

Раман Глушчук раіць тым, хто зараз жыве ў Беларусі, насіць маскі, прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі, выключыць правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя