Затрыманні ў Бабруйску пасля акцыі «АнтыПарад»



У суботу 9 траўня ў Бабруйску, негледзячы на перакрыццё вуліц, пастоў ДАІ, усё ж такі адбылася акцыя аўтамабілістаў. Па горадзе дзяжурыць шмат машын ДАІ з АМАПаўцамі. Затрыманы актывіст Дзмітрый Цімафееў. Як паведамляе тэлеграм-канал Нехта, адразу да яго падышлі супрацоўнікі ДАІ, якія не прадставіліся і не паказалі адпаведныя дакументы, сталі патрабаваць, каб той пакінуў машыну. Пасля адмовы актывіста затрымалі супрацоўнікі АМАПу. Яго напроўст выцягнулі з машыны. За стырно машыны затрыманага сеў супрацоўнік ДАІ і з’ехаў у невядомым кірунку.

Таксама стала вядома, што затрыманы тры актывісты АГП і сябры прафсаюзу РЭП Галіна Смірнова, Уладзімір Раманоўскі і Аляксандр (прозвішча ўдаклядняецца). Яны выйшлі на акцыю „кармленне галубоў”. На фотаздымку бачна, як пяцёра АМАПаўцаў вядуць актывістку ў аўтазак. Пазней Галіна Смірнова паведаміла, што яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

bobruisk_smirnova.jpg

Фота з фэйсбука Александрыны Глаголевай

Жыхар Бабруйска Дзяніс М. распавёў Свабодзе, што пасля акцыі «АнтыПарад» у горадзе адбыліся затрыманні. Паводле яго, агулам было затрымана каля 15 чалавек, якія накіроўваліся ў бок вакзалу, ішлі па вуліцы, махалі рукамі і крычалі «Стоп, таракан!» Сярод іх былі бабруйчане і прыежджыя. За пратэстоўцамі ехала машына міліцыі, усе яны былі затрыманыя, іх павезлі ў аўтобусе. Інфармацыя ўдакладняецца.

spring96.org