Арыштаваны блогер Ціханоўскі склаў даверанасці для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты



Як паведамляе праваабаронца Леанід Судаленка, арыштаванага на 15 сутак Сяргея Ціханоўскага ў ізалятары часовага ўтрымання Гомеля наведаў адвакат.

Блогер арыштаваны па пастанове суда ад 10 студзеня ў сувязі з тым, што не адседзеў 15 сутак арышту, на волю ён павінен выйсці толькі 21 траўня, піша gomelspring.org.

Стваральнік Youtube-канала «Краіна для жыцця» паведаміў праз адваката, што некалькі чалавек маюць даверанасці на падачу ў ЦВК ад яго імя неабходных дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Пасля вызвалення з ІЧУ ён мае намер пачаць паўнавартасную выбарчую кампанію. Як паведамлялася, 6 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі пад Магілёвам.

Улады прызначылі выбары на 9 жніўня. Падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы трэба да 15 траўня.