Кааператыў “Зарачанскі”: жыццё толькі пагаршаецца



Калі б гараджане бачылі, якое малако трапляе ў крамы, пэўна адмовіліся б яго піць, кажа даярка сельскагаспадарчага кааператыва “Зарачанскі” Таццяна Янчук. Не выратуюць калгас і вёску Малую Сваротву Баранавіцкага раёна, дзе размешчаны “Зарачанскі”, і прэзідэнцкія домікі. Хаця мясціны вельмі прыгожыя, кажа жанчына:

– Як гэтыя каровы ўстаюць, усе перамазаныя ў гноі, каб тыя гараджане прыехалі і паглядзелі, то я не ўпэўненая, каб яны тое малако пілі. Гібель цялятаў жахлівая. Паўсюль лішаі на ферме. У нас кожны месяц па 20-23 галавы мы вывозім на магільнік для быдла. Што з імі сталася, ніхто не высвятляе. Іх проста спісваюць. Каб моцныя страты калгасу не паказваць, яны распісваюцца па даярках. Нібыта яны іх купілі. І кожна наступны кіраўнік больш горшы, чым папярэдні. У нас сваіх мясцовых ужо нікога няма. Яны ўсе ездзяць на калгасных машынах, на калгасным паліве.

Таццяну Янчук, якая вучыцца ў сельгастэхнікуме на заатэхніка, перавялі ў старажы за сустрэчу з журналістамі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым варыянце