11-га лютага абвешчаны Сусветным днём хворага
Па ініцыятыве Папы Рымскага Яна Паўла II, 11-га лютага абвешчаны Сусветным днём хворага.
Дзень хворага паступова ўваходзіць і ў практыку беларускіх медыкаў. Так пінскія лекары арганізоўваюць інфармацыйна-сацыяльныя акцыі.
Галоўная задача – дыягностыка і маральная падтрымка цяжка хворых. – кажа лекар-тэрапеўт Алена Паўловіч:
– Інсульты заўважна пашырыліся. Калі раней па 100 чалавек лячылася штогод, то цяпер 200-250 і больш. Цяжка хворых стала больш. Забяспечанасць у медыкаментозным лячэнне павінна быць большая, і матэрыяльная забяспечанасць хворых і здаровых павінна быць вышэйшая.
Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, ў Беларусі каля 1 мільёну грамадзян маюць дыягназ на розныя цяжкія хваробы: дыябет, анкалогія, сухоты, сардэчныя і нервовыя праблемы.
Беларускае Радыё Рацыя